Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс USAID у Менску на патрабаваньне ўладаў спыніў працу. Што ён зрабіў для Беларусі


16 сьнежня Офіс Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) у Беларусі цалкам спыніў сваю працу, гаворыцца ў лісьце, разасланым удзельнікам праграм офіса.

«Мы з сумам вымушаныя вам паведаміць, што офіс USAID у Менску спыняе працу па абставінах, якія не залежаць ад нас, — гаворыцца ў лісьце. — Мы вывелі ідэальны рэцэпт посьпеху, калі да сумесных намаганьняў супрацоўнікаў офіса USAID Беларусь, World Learning і прымаючых амэрыканскіх арганізацый па арганізацыі праграмы дадаўся ваш прафэсіяналізм, прыхільнасьць справе і настойлівасьць. У выніку нашых намаганьняў нарадзілася ўнікальная супольнасьць выпускнікоў праграмы Community Connections. Мы захапляемся і ганарымся нашымі выпускнікамі і ня стомімся гэта паўтараць».

На сайце USAID зазначаецца, што дзейнасьць агенцтва ў краіне была накіраваная на «садзейнічаньне трансфармацыі Беларусі ў дэмакратычную рынкава арыентаваную дзяржаву».

USAID працавала ў Беларусі з 1999 году.

20 кастрычніка 2021 году беларускія ўлады запатрабавалі ад ЗША яшчэ больш абмежаваць працу амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва: звольніць 20 беларускіх супрацоўнікаў і закрыць аддзел сувязяў з грамадзкасьцю амбасады ЗША, офіс Агенцтва міжнароднага разьвіцьця (USAID) і Амэрыканскі цэнтар у Менску.

Што зрабіла для Беларусі USAID

Агенцтва міжнароднага разьвіцьця з 90-х гадоў ажыцьцяўляла ў Беларусі праграмы дапамогі амэрыканскага ўраду, якая ішла на:

  • разьвіцьцё прадпрымальніцтва,
  • пашырэньне малых і сярэдніх прыватных прадпрыемстваў,
  • стварэньне новых высокааплатных працоўных месцаў,
  • павышэньне ўзроўню жыцьця,
  • барацьбу з COVID-19 у час, калі беларускія ўлады грэбліва ставіліся да пандэміі,
  • мэтавае фінансаваньне сем’яў у пацярпелых ад радыяцыі раёнах,
  • прафіляктыку, дыягностыку і лячэньне сухотаў,
  • падтрымку больш як 36 тысяч дзяцей-сірот і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва,
  • выхаваньне дзяцей-сірот і неабароненых дзяцей у сем’ях (калі ў 2005 годзе ў дзяржаўных установах выхоўваліся 29,4% дзяцей, то ў 2014-м — 16,5%),
  • разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці,
  • доступ да аб’ектыўных крыніц інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG