Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкладчыцу БДУ, затрыманую падчас заняткаў, асудзілі на 15 сутак


Ксенія Мартуль
Ксенія Мартуль

Ксенію Мартуль асудзілі па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аб прысудзе паведаміў муж Ксеніі Мартуль, піша «Медиазона». Асудзілі выкладчыцу за перасылку паведамленьняў «экстрэмісцкіх каналаў» у асабістай перапісцы ў інтэрнэце.

Задзіночаньне беларускіх студэнтаў пасьля затрыманьня падчас заняткаў 14 сьнежня паведаміла, што Ксенія займаецца асьветніцкай дзейнасьцю ў пытаньнях гендэру ў мэдыяасяродзьдзі Беларусі і вядзе свой тэлеграм-канал. Цяпер зь яе тэлеграм-каналу выдалілі ўсе запісы і зьмянілі аватарку на дзяржаўны чырвона-зялёны сьцяг.

Ксенію Мартуль утрымліваюць на Акрэсьціна; пэўна, яна будзе адбываць пакараньне менавіта там.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG