Як піша тэлеграм-канал Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, па Ксенію Мартуль «прыйшлі на пары людзі ў чорным і адвялі ў кабінэт ідэоляга». На наступных занятках яна не зьявілася.
Задзіночаньня беларускіх студэнтаў паведамляе, што Ксенія займаецца асьветніцкай дзейнасьцю ў пытаньнях гендэру ў мэдыяасяродзьдзі Беларусі і вядзе свой тэлеграм-канал. Цяпер зь яе тэлеграм-каналу выдалілі ўсе запісы і зьмянілі аватарку на дзяржаўны сьцяг.
Крыніца Свабоды паведаміла, што Ксенія Мартуль цяпер на Акрэсьціна, а заўтра яе маюць судзіць па адміністрацыйнай справе.