Як вынікае з дакумэнту, гандляры абавязаныя мець пры сабе даведку, выдадзеную мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, з пацьверджаньнем, што рэалізаваная прадукцыя вырашчана на зямельным участку ў Беларусі.
Без даведкі нельга прадаваць на рынку наступныя прадукты:
- гародніну і садавіну, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе — варэньні, узвары, джэмы
- прадукцыю расьлінаводзтва, за выключэньнем дэкаратыўных расьлін і прадукцыі кветкаводзтва, іх насеньня і расады — пятрушка, цыбуля, салата і г.д.
- малочныя і кісламалочныя прадукты, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе — сыры, тварог, масла
- прадукцыя пчалярства — мёд, пярга, воск
- прадукцыя жывёлагадоўлі (акрамя пушніны) — мясныя прадукты, сала, каўбасы, яйкі і г.д.
Адміністрацыя рынку можа ў любы момант запатрабаваць такую даведку. У выпадку яе адсутнасьці будзе скасаваная дамова аб прадстаўленьні гандлёвага месца.
Дакумэнт набыў сілу пасьля ягонага апублікаваньня.