Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі судзілі чалавека з інваліднасьцю. На суд для «прафіляктыкі» выклікалі тых, хто трапляўся на пратэстах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Чыгуначнага раёну Гомля правёў разгляд крымінальнай справы ў будынку міліцыі. Прысутнічаць на судзе выклікалі позвамі тых, хто трапляўся на пратэстах. Гэта назвалі «прафіляктычнай работай».

Аляксандра Юранава, інваліда трэцяй групы, судзілі за камэнтар у «Аднаклясьніках» пад здымкам міліцыянта. У жыхара Гомля — перадынсультны стан, але ён адмовіўся ад шпіталізацыі, каб удзельнічаць у судзе. Яго судзілі за «абразу службовай асобы».

Пацярпелы — міліцыянт зь Віцебску Войніч. Ён запатрабаваў сплаціць яму кампэнсацыю «маральнай шкоды» ад камэнтара ў памеры 1500 рублёў.

Хоць Юранаў і ягоная адвакатка не згаджаліся на «паказальны суд» у будынку міліцыі, судзьдзя Віталь Шаршнёў задаволіў хадайніцтва пракурора Яўгена Фартушняка — суд адбыўся ў міліцыі.

Юранава пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі» і абавязалі сплаціць міліцыянту 1500 рублёў.

Днямі іншы «паказальны суд» прайшоў у гомельскім філіяле МИТСО — міжнароднага ўнівэрсытэту, заснаванага Фэдэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Суд адбыўся над жыхаром Гомля, які таксама пакінуў нэгатыўны камэнтар у бок міліцыі ў «Аднаклясьніках». 47-гадовага жыхара Гомля пакаралі 3 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміяй») і абавязалі сплаціць 1500 рублёў пацярпеламу — міліцыянту з Горадні Ўладзімеру Казлоўскаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG