Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыехаў да мігрантаў; Ева Вежнавец — ляўрэатка прэміі Гедройця за 2020 год. Найважнейшае за 26 лістапада


Ева Вежнавец, лаўрэатка Гедройця-2020
Ева Вежнавец, лаўрэатка Гедройця-2020

Падзеі 26 лістапада

Аляксандар Лукашэнка наведаў транспартна-лягістычны цэнтар каля пункту пропуску «Брузгі», дзе разьмясьцілі мігрантаў.

Лукашэнка назваў эўрапейцаў «мярзотнікамі» за тое, што ЭЗ не аплочвае вяртаньне мігрантаў зь Беларусі на радзіму.

Валянтэры тэлеграм-каналу «Списки Окрестина» паведамілі, што затрыманы ўчора фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.

Магілёўскага актора, якога абвінавачваюць у «распальваньні сацыяльнай варожасьці», абразе Лукашэнкі і сілавікоў, абвясьцілі ў міжнародны вышук.

Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Агляд выракаў судоў, ператрусаў і затрыманьняў.

Карэспандэнт Свабоды ў Брусэлі: Ёсьць агульная згода наконт пятага пакету санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі. 28 чалавек і юрыдычных асобаў.

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю паведаміла пра блякіроўку сайту Оrsha.eu.

Паводле заявы пракуратуры Берасьця, інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Брестская газета» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Кваліфікацыйная камісія ў пытаньнях адвакацкай дзейнасьці пры Міністэрстве юстыцыі разгледзела пытаньні пазбаўленьня ліцэнзій шэрагу адвакатаў.

Паэт i пісьменьнік Уладзімер Някляеў пачаў цыкль прэзэнтацыяў свайго новага раману «Гэй Бэн Гіном».

Прэміяй Гедройця за 2020 год была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG