Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матэрыялы «Брестской газеты» суд прызнаў экстрэмісцкімі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле заявы пракуратуры Берасьця, інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсу «Брестская газета» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведаміла Генпракуратура Беларусі.

Як удакладніла само выданьне, рашэньне прыняў суд Ленінскага раёну Берасьця.

У студзені «Брестская газета» прыпыніла выхад папяровай вэрсіі. Гэта адбылося пасьля таго, як мясцовая друкарня разарвала пагадненьне з рэдакцыяй. На думку рэдактара газэты Віктара Марчука, адмова «Брэсцкай друкарні» ад працягу дамовы была зьвязаная зь «іншымі матывамі, толькі не эканамічнымі».

Калі ў ліпені былі масавыя ператрусы ў журналістаў розных выданьняў, у рэдакцыі «Брестской газеты» таксама праводзілі ператрус.

Спыненьне выхаду недзяржаўных выданьняў

У 2020–2021 гадах у Беларусі перастаў выходзіць на паперы шэраг іншых незалежных газэтаў. Большасьць спынілі выхад праз палітычны ціск пасьля публікацый — ім не давалі далей друкавацца ў Беларусі. Праблемы з друкарнямі таксама паўсталі перад рэдакцыямі газэтаў «Свободные новости плюс», «Белгазета», «Газета Слонімская», «Народная Воля», «Новы час», «Рэгіянальная газета», «Информ-прогулка».

Усе названыя выданьні цяпер працуюць выключна ў сеціве, у некаторых прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў супрацоўнікаў, многія аштрафаваныя.

Фінансавыя праблемы сталі прычынай закрыцьця яшчэ дзьвюх папулярных у сваіх рэгіёнах незалежных газэтаў. На пачатку мінулага году перасталі выходзіць «Барысаўскія навіны», а ў канцы 2020 году выйшаў апошні нумар газэты «Вольнае Глыбокае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG