Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: ніхто зь мігрантаў з хадайніцтвам аб наданьні прыстанішча ў Беларусі не зьвяртаўся


Аляксей Бягун
Аляксей Бягун

Рыхтуецца трэці эвакуацыйны рэйс на Блізкі Ўсход, у Беларусі па-ранейшаму знаходзіцца яшчэ некалькі тысяч мігрантаў.

Беларусь разам зь Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі (МАМ) і Ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН выпрацоўвае меры па вяртаньні мігрантаў зь мяжы з Польшчай, заявіў журналістам начальнік дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.

«Цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца прадстаўнікі Міжнароднай арганізацыі міграцыі, прадстаўнікі ўпраўленьня вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, якія праводзяць шэраг сустрэч з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня, дзе выпрацоўваюцца сумесныя крокі па ўрэгуляваньні міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы», — сказаў Бягун.

Паводле яго слоў, бакі будуць «шукаць сумесныя мерапрыемствы па вяртаньні асоб, якія хадайнічаюць аб вяртаньні на радзіму, а таксама па ўрэгуляваньні іх прававога статусу, магчымым допуску ў трэцюю краіну, якая захоча іх прыняць».

Таксама Бягун заявіў, што ніхто зь мігрантаў з Блізкага Ўсходу з хадайніцтвам аб наданьні прыстанішча ў Беларусі не зьвяртаўся.

Напярэдадні Нямеччына адмовілася прыняць 2 тысячы мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. 22 лістапада адбыўся другі эвакуацыйны рэйс, зь Беларусі вылецелі 118 мігрантаў, цяпер да вяртаньня рыхтуецца яшчэ адна група.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG