Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына адмовілася забраць 2 тысячы мігрантаў зь Беларусі, на што спадзяваўся Лукашэнка


Мігранты падчас штурму польскай мяжы 16 лістапада 2021 г., паблізу прапускнога пункту Брузгі
Мігранты падчас штурму польскай мяжы 16 лістапада 2021 г., паблізу прапускнога пункту Брузгі

Людзі застаюцца на беларускай тэрыторыі, але Ірак плянуе наступны эвакуацыйны рэйс, каб вярнуць іх на радзіму зь няпростых умоваў, у якія яны трапілі.

Бэрлін афіцыйна адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў прыняцьці на сваю тэрыторыю 2 тысяч мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік нямецкага ўраду, піша Deutsche Welle.

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны трымае кантакт зь беларускімі ведамствамі праз сваю амбасаду ў Менску. Гэта стала вядома са словаў афіцыйнай прадстаўніцы міністэрства Андрэа Засэ.

Раніцай 22 лістапада кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас назваў дзеяньні Лукашэнкі ў мігранцкім крызісе «цынічным выкарыстаньнем людзей».

Раней непрызнаныя ўлады Беларусі заявілі, што ня будуць выконваць свае міжнародныя абавязаньні па ахове мяжы і вырашылі спрыяць пропуску мігрантаў у Эўразьвяз, спасылаючыся на ўласнае жаданьне саміх мігрантаў трапіць да сваякоў у Нямеччыну. Гэта справакавала буйны памежны канфлікт з сумежнымі Польшчай, Латвіяй і Літвой.

Пасьля гэтага Аляксандар Лукашэнка, Уладзімер Макей і іншыя прадстаўнікі непрызнаных ЭЗ і ЗША ўладаў пачалі вінаваціць у стварэньні крызісу зь мігрантамі краіны Захаду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG