Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Па словах Пуціна, праз дзьве гадзіны пасьля прышчэпкі ён адчувае сябе добра. Кіраўнік Расеі таксама дадаў, што хоча прыняць удзел у іспытах назальнай формы вакцыны «Спутник V».
У красавіку прэс-служба Крамля заяўляла, што Пуцін вакцынаваўся ад COVID-19, пазьней ён удакладніў, што прэпаратам «Спутник V». Аднак фатаграфіі ці відэаздымкі працэдуры не былі абнародаваныя.
У канцы верасьня на першай афіцыйнай вочнай сустрэчы пасьля выхаду Пуціна з самаізаляцыі з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам, расейскі лідэр расказаў, што не заразіўся, хоць у яго асяродзьдзі многія захварэлі. На думку прэзыдэнта Расеі, яму дапамагла вакцынацыя «Спутником V», дзякуючы якой у яго захоўваецца высокі ўзровень антыцелаў.
«Спутник Лайт» — адзіны зарэгістраваны ў Расеі прэпарат, для вакцынацыі якім патрабуецца толькі адзін укол. Гэта першы кампанэнт двухкампанэнтнай вакцыны «Спутник V» і будзе выкарыстоўвацца ў Расеі толькі для паўторнай вакцынацыі.