З гэтай прычыны, паведамляе «Настоящее время», Пуцін возьме ўдзел у заплянаваных самітах АДКБ і ШАС у рэжыме відэаканфэрэнцыі, удакладнілі ў Крамлі.
Выданьне «Праект» у верасьні мінулага году расказвала, што расейскім чыноўнікам і афіцыйным асобам, якім трэба будзе сустрэцца або апынуцца побач з Пуціным, даводзіцца адбываць вельмі строгі карантын, нягледзячы на рэгаліі і ўзрост. Некаторыя набліжаныя да прэзыдэнта мусілі жыць непасрэдна на тэрыторыі прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі ў Нова-Агарове.
Па падліках BBC, у 2020 годзе Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расеі выдаткавала крамлёўскім установам на барацьбу з эпідэміяй каранавірусу 7,3 млрд рублёў. Палову гэтай сумы — 3,5 млрд рублёў — у выглядзе субсыдый і кантрактаў атрымалі крамлёўскія гатэлі, санаторыі і пансіянаты, дзе былі ў тым ліку арганізаваная абсэрвацыя для авіятараў, кіроўцаў, мэдыкаў і проста людзей, якія сустракаюцца з Пуціным.
Прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў заяўляў, што «людзі, якія забясьпечваюць дзейнасьць кіраўніцтва краіны, праходзяць адпаведныя карантынныя працэдуры, і гэта абсалютна нармальная сытуацыя».