Намесьнік сакратара Савету Аляксандар Грабёнкін у інтэрвію «Российской газете» удакладніў, што размова ідзе аб выхадцах з краінаў Блізкага і Сярэдняга Ўсходу, Паўночнай Афрыкі і Паўднёва-Щсходняй Азіі. Мігранты накіроўваюцца ў асноўным у краіны ЭЗ.
Па-ранейшаму актуальнай для Расеі назваў Грабёнкін праблему незаконнай эканамічнай міграцыі з цэнтральнаазіяцкіх краінаў, Малдовы і Ўкраіны. Грамадзяне гэтых краінаў накіроўваюцца ў Расею на заробкі, паведамляе ТАСС.
Толькі сёлета, заяўляе намесьнік сакратара Савета бясьпекі, расейскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе больш як 22 тысячам замежных грамадзянаў.