Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што палітзьняволеная актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсьціна з 9 лістапада. У той дзень яе затрымалі праз падазрэньне ў злачынстве паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу, у арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе.
Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольгу ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсьціна і ёй ня выстаўлена абвінавачаньне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту.
Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.