Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кто не горит, тот не зажжёт». Сяргей Ціханоўскі даслаў з турмы кранальны верш


Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота
Сяргей Ціханоўскі, архіўнае фота

16 лістапада ў гомельскім СІЗА пачаліся спрэчкі бакоў у «справе Ціханоўскага». Вядома, што 16 лістапада выступаў дзяржаўны абвінаваўца. Суд закрыты, таму адвакаты ня могуць паведаміць нават, якія тэрміны для абвінавачаных запатрабаваў пракурор.

У апошніх лістах з турмы Сяргей Ціханоўскі разважае пра турму і стан беларускага грамадзтва. Таксама ён піша вершы.

«У мяне заканчваюцца „канікулы“. Так што хутка ўжо даведаесься, які я „кепскі“. Самае страшнае — і такое, напэўна, толькі ў нас магчыма — што дваіх я ня ведаў да суду! Але гэта не перашкодзіць ім», — піша палітвязень.

«Гэты вірус (COVID-19. — РС) надоўга застанецца з чалавецтвам. Таму ўсе будуць хварэць, і ня раз. І толькі так ён будзе пераможаны. Мы ж нават сваё рабства перамагчы ня можам. Я лічу, што толькі налета будзе эфэкт ад санкцый. І толькі потым, яшчэ на наступны год, пачнуць дамаўляцца, каб нівэляваць эфэкт. Шкада, што рабы не разумеюць, што нас ня проста ізалявалі ад грамадзтва, а што нас марудна забіваюць, зьнішчаюць здароўе і нэрвовую сыстэму. Неяк так», — зазначыў у лісьце Сяргей Ціханоўскі.

Тот, кто не ищет, не найдёт!
Не сможет, кто не ждёт, дождаться.
Кто не горит, тот не зажжёт.
Тот, кто не верит, может сдаться!

Не выгорают не горя,
Не побеждают не играя.
Я знаю: это всё не зря,
Хоть на земле и нету рая.

Не потерять, кто не имел,
Кто не держал в руках свободу.
Не взять её тем, кто не смел,
И не отдать её народу.

Лучшим из нас придётся ждать.
Дождавшись, начинать сначала.
Печально это сознавать:
Как же нас мало. Как нас мало.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG