У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу білі, намагаючыся здабыць паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката пазбавілі ліцэнзіі, піша «Вясна».
Цяпер Вольгу Залатар вінавацяць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня);
- ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучаньне дзеяньням, што груба парушаюць грамадзкі парадак);
- ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва да арганізацыі дзеяньняў).
Залатар пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Справу палітзьняволенай разглядае судзьдзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачаньне падтрымлівае Жанна Баранава.
На судзе Вольга Залатар не прызнала віны ні па адным з артыкулаў.