Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд ліквідаваў БНФ; БелаПАН прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». Найважнейшае за 12 лістапада


Устаноўчы сход БНФ, Вільня, 25 чэрвеня 1989. У прэзыдыюме зьехду - Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юрась Хадыка
Устаноўчы сход БНФ, Вільня, 25 чэрвеня 1989. У прэзыдыюме зьехду - Алесь Суша, Зянон Пазьняк, Міхась Ткачоў, Юрась Хадыка

Падзеі 12 лістапада

Вярхоўны Суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“»

У сьпісе экстрэмісцкіх фармаваньняў на сайце МУС зьявілася інфармацыйнае агенцтва БелаПАН

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін лічыць, што вайсковая актыўнасьць паблізу межаў Беларусі па сілах, сродках і маштабах ніяк не зьвязана зь міграцыйным крызісам

Група мігрантаў 12 лістапада прарвалася праз агароджу ў пункт пропуску «Брузгі»

Эўракамісія падрыхтавала ўнутраную справаздачу аб сытуацыі на беларуска-польскай мяжы і разьвіцьці мігранцкага крызісу на тэрыторыі Беларусі і сумежных краін-удзельніц ЭЗ

Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб магчымасьці перакрыць транзыт газу ў Эўропу не ўзгадняліся з Крамлём, заявіў журналістам у пятніцу прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў

Аляксандар Лукашэнка звольніў беларускага амбасадара ў Францыі, якога ў разьвіцьцё дыпляматычнага канфлікту з Парыжам раней адклікалі ў Менск на кансультацыі

Дэпартамэнт міграцыі Літвы разгледзеў каля 2400 прашэньняў аб прытулку ад мігрантаў, якія прыйшлі зь Беларусі, статус уцекача далі толькі шасьці чалавекам

Польскія памежнікі паведамілі, што са жніўня 2021 году спынілі 33200 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG