Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранты на беларуска-польскай мяжы паблізу пункту пропуску «Кузьніца — Брузгі»
Мігранты на беларуска-польскай мяжы паблізу пункту пропуску «Кузьніца — Брузгі»

Новыя спробы прарыву мяжы і эўрапейскія санкцыі. Мігранцкі крызіс: што адбываецца 11 лістапада

Чацьвёрты дзень на памежнай паласе зь беларускага боку намагаюцца прарвацца ў Польшчу тысячы мігрантаў. Польскія войскі стрымліваюць гэтыя спробы, эўрапейскія палітыкі абяцаюць санкцыі супраць Лукашэнкі. Свабода сочыць, што адбываецца на мяжы 11 лістапада.

  • 8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць.
  • 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты.
  • Уначы з 9 на 10 лістапада дзьве групы мігрантаў прарваліся ў Польшчу.
  • Літва з 10 лістапада ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ўздоўж мяжы зь Беларусьсю.
16:00 11.11.2021

Эвакуацыйны рэйс у Ірак

Амбасада Іраку ў Маскве паінфармавала пра арганізацыю эжвакуацыйнага рэйсу для людзей, якія апынуліся ў цяжкім становішчы на беларуска-польскай мяжы, намагаючыся незаконна трапіць у Эўразьвяз. Дзеля таго, каб вярнуцца ў Ірак, мігрантам трэба напісаць электронны ліст на cons@iqemb.ru або зьвязацца з амбасадай у Расеі па WhatsApp.

16:27 11.11.2021

Украіна павялічвае кантынгент войскаў і паліцыі на мяжы зь Беларусьсю

8,5 тысяч украінскіх памежнікаў, вайскоўцаў і паліцыянтаў будуць дадаткова абараняць мяжу праз пагрозу перакідваньня ўладамі Беларусі вялікіх групаў мігрантаў да мяжы з Украінай. Варту будуць несьці Дзяржаўная памежная служба, Нацыянальная гвардыя і Нацыянальная паліцыя Ўкраіны. Таксама дзяжурыць на мяжы будуць 15 вэрталётаў, якія будуць зьдзяйсьняць патруляваньне.

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Сяргей Дэйнэка адзначыў, што пакуль прамой пагрозы на мяжы няма, аднак Украіна рыхтуецца да любых сцэнароў, якія могуць паўстаць перад яе сіламі.

16:49 11.11.2021

Вайскоўцы раздалі мігрантам ежу

Мігранты ўчынілі цісканіну паміж сабой пасьля раздачы ежы з фургону. Вайсковец лаяўся на людзей з ужываньнем нецэнзурнай лексікі.

17:06 11.11.2021

Як Fly Baghdad запрашае ў Менск. ВІДЭА

У відэа авіяперавозчыка з Іраку Fly Baghdad ідзе рэкляма палётаў у Беларусь, расказваецца пра камфорт. У рэкляме ёсьць і беларускі член Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, які раней сказаў пра «расейскі Крым». Адносна міграцыйнага крызісу Савіных нядаўна пацьвердзіў, што турфірмы сумесна з МЗС выдаюць турыстычныя візы замежнікам, якія пасьля спрабуюць незаконна перайсьці мяжу з ЭЗ.

17:07 11.11.2021

Размова прэзыдэнтаў Украіны і Літвы

Сытуацыю на беларуска-эўрапейскай мяжы 11 лістапада па тэлефоне абмеркавалі прэзыдэнты Ўкраіны і Літвы Ўладзімір Зяленскі і Гітанас Наўседа.

Зяленскі паведаміў аб узмацненьні аховы ўкраінскай мяжы зь Беларусьсю. «Мы адэкватна адрэагуем на разьвіцьцё сытуацыі на нашых межах. Мы ўжо нарошчваем магчымасьці памежнай службы і гатовы залучыць і іншыя рэзэрвы», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

17:09 11.11.2021

Працяг паўнамоцтваў літоўскага войска

Мэйм працягнуў паўнамоцтвы вайскоўцаў яшчэ на тры месяцы ў сувязі з надзвычайным становічам у памежных раёнах зь Беларусьсю.

Пры выкананьні задач на мяжы літоўскія вайскоўцы і надалей будуць мець права даваць абавязковыя да выкананьня ўказаньні, затрымліваць людзей, якія не выконваюць іх указаньні, часова абмяжоўваць магчымасьць патрапіць на пэўную тэрыторыю або ў пэўнае памяшканьне, правяраць дакумэнты, праводзіць асабісты дагляд і дагляд асабістых рэчаў, прымяняць спэцыяльныя сродкі.

18:20 11.11.2021

Цяжарная ўцякачка зь лягеру на мяжы страціла дзіця

Інфармацыю пацьвердзіў начальнік Галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя РБ Аляксей Шчарбінскі.

Ён расказаў, што ў шпіталь Горадзенскай вобласьці зьвярнулася цяжарная грамадзянка Іраку. «На жаль, нягледзячы на ўсе прынятыя дзеяньні спэцыялістам не ўдалося выратаваць дзіця: была дыягнаставаная гібель плода ва ўлоньні. Сама жанчына знаходзіцца ў стабільным стане і атрымлівае ўсю неабходную дапамогу», — сказаў прадстаўнік ведамства.

Агулам, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі 18 чалавек зь лягеру ўцекачоў зьвярнуліся ў шпіталі і паліклінікі па мэдычную дапамогу.

19:40 11.11.2021

Мігранты — ахвяры ці халяўшчыкі? Дыскусія экспэртаў

Што важней — права дзяржавы на ахову межаў ці гуманітарнае права ўцекачоў? Хто вызначае ступень невыноснасьці жыцьця мігрантаў на іх радзіме? Мігранты — ахвяры ці неадэкватныя людзі? Якія правілы можна парушаць?

Па гэтых пытаньнях на канале Свабода Premium спрачаюцца Пётра Рудкоўскі, палітоляг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, і Раман Урбановіч, дактарант сацыяльнай і культурнай антрапалёгіі Унівэрсытэту Хельсынкі.

XS
SM
MD
LG