На цырымоніі ўручэньня ордэна Макрон адзначыў, што Мэркель, нягледзячы на ўзрушэньні, садзейнічала захаваньню эўрапейскага адзінства.
Ордэн Ганаровага легіёну — найвышэйшая ўзнагарода Францыі. Ён заснаваны ў 1802 годзе Напалеонам Банапартам. Узнагароды ўдастойваюцца вайсковыя і цывільныя асобы за выдатныя заслугі перад краінай. Ордэн можна ўручаць і замежным грамадзянам.
У канцы верасьня ў Нямеччыне прайшлі выбары. Упершыню за 16 гадоў Мэркель ня ўдзельнічае ў фармаваньні ўраду. Яшчэ да выбараў канцлер паведаміла, што мае намер пакінуць сваю пасаду.