На пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памяць памерлых. Грамадзка-палітычныя падзеі 2020 году выклікалі нябачаную ў гісторыі незалежнай Беларусі хвалю рэпрэсіяў. Некалькі чалавек загінулі, у тым ліку ад рук ці ў выніку дзеяньняў сілавікоў, хоць улады так і не прызналі гэтага. Мы наведалі пахаваньні некаторых з ахвяраў пратэстаў.