Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар «Эха Москвы» заклікаў адкінуць кансьпіралёгію ў інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай


Расейскі журналіст Аляксей Венядзіктаў
Расейскі журналіст Аляксей Венядзіктаў

Аляксей Венядзіктаў пракамэнтаваў меркаваньні адносна таго, што інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай зьявілася ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» напярэдадні падпісаньня «саюзных праграмаў» з мэтай ціску на Аляксандра Лукашэнку.

У эфіры праграмы «Будем наблюдать» Аляксей Венядзіктаў назваў «кансьпіралягічныя вэрсіі» неадэкватнымі.

«Сам факт інтэрвію чамусьці ў некаторых аглядальнікаў выклікаў зусім неадэкватную рэакцыю — маўляў, хітры ход Крамля праз „газпрамаўскую“ радыёстанцыю напярэдадні падпісаньня „дарожных мапаў“ 4 лістапада. Гэта неадэкватнае разуменьне. Мы ў Сьвятланы Ціханоўскай прасілі інтэрвію на працягу году. Зрэшты, як у Аляксандра Лукашэнкі. Таму калі людзі займаюцца кансьпіралёгіяй, гэта сьведчыць проста аб тым, што яны наогул у прафесіі нічога не разумеюць», — пракамэнтаваў журналіст.

Пры гэтым ён прызнаў, што гутарку са Сьвятланай Ціханоўскай заўважылі ня толькі ў Менску, але і ў Маскве, канкрэтна — у Крамлі. Па яго словах, яна зрабіла некалькі важных заяваў адносна расейска-беларускіх стасункаў у выпадку прыходу да ўлады апазыцыі, і гэта падалося цікавым.

Акрамя таго, галоўны рэдактар «Эха Москвы» лічыць, што Аляксандр Лукашэнка мэтанакіравана блякуе ўсе расейскія ініцыятывы ў справе «інкарпарацыі Беларусі». Пацьверджаньнем таму — тармажэньне з падпісаньнем «дарожных мапаў», якія былі гатовыя яшчэ ў «даковідныя часы».

«Канечне, гэта паглыбляе інтэграцыю, але тама няма галоўнага: руху да адзінай валюты, адзінага энэргетычнага рынку. Пераважна бюракратычныя рэчы. Аляксандар Рыгоравіч блякуе ўсё, што можа зрабіць яго ў той ці іншай частцы аб’ектам далучэньня. Паралельна з гэтым у лютым ён зьбіраецца праводзіць рэфэрэндум па новай Канстытуцыі, парамэтры якой яшчэ ня надта бачныя і яго месца там не відаць. Пры гэтым узмацняе рознага кшталту каапэрацыю з сілавымі службамі. Мяркую, што гэта галоўнае», — падсуімаваў Аляксей Венядзіктаў.

Інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай выйшла ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» 26 кастрычніка. Многія аналітыкі палічылі гэта адказам Крамля на абразьлівыя выказваньні беларускіх прапагандыстаў у дачыненьні да пазнавальнага «сусьветнага лідэра, які коле сабе ботакс і хаваецца ў бункеры».

Пасьля гэтага стала вядома, што Ўладзімір Пуцін адмовіўся ад першапачатковых плянаў прыехаць 4 лістапада ў Менск на пасяджэньне вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы і абмяжуецца ўдзелам праз відэасувязь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG