Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы і ўкраінцы ўшанавалі ў Кіеве памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў. ФОТА


Беларускія і ўкраінскія актывісты таксама ўсклалі кветкі да крыжа ў памяць украінскіх нацыяналістаў, расстраляных у Бабіным Яры ў Кіеве нацыстамі ў 1941–1943 гадах.

Сярод больш чым 600 расстраляных актывістаў антынацысцкага руху была і вядомая ўкраінская паэтка Алена Цяліга.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі.

Прадстаўнікі Руху салідарнасьці «Разам» лічаць, што ў Беларусі 29 кастрычніка павінна стаць афіцыйнай датай ушанаваньня ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

«29 кастрычніка 1937 году расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, якія несьлі нацыянальны код, памяць і мару аб незалежнай Беларусі. Рэпрэсіі працягваюцца і цяпер, калі атакуюць і зьнішчаюць беларусаў», — заявіла сустаршыня арганізацыі Алена Талстая.

31 кастрычніка беларускія і ўкраінскія актывісты наведаюць яшчэ адзін мэмарыял ахвярам сталінізму — у Быкаўні, куды звозілі целы расстраляных грамадзян. Ляжыць там і брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля Ўладзімер.

Сёньня ўвечары ў Кіеве адбудзецца імпрэза, прысьвечаная расстраляным у 1937 годзе беларускім паэтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG