На трыбунах каманду, у якой гулялі Аляксандр Лукашэнка і яго малодшы сын Мікалай, падтрымлівалі гледачы ў вопратцы колераў дзяржаўнага сьцяга — гэта былі курсанты МНС, паведамляе партал Zerkalo.io.
На фота і відэа, апублікаваным блізкім да адміністрацыі Лукашэнкі тэлеграм-каналам «Пул Первого» бачна, што заўзятары на трыбунах, у тым ліку і курсанты МНС — бяз масак.
На гэтым тыдні Лукашэнка скрытыкаваў урадоўцаў, якія ўвялі абавязковы масачны рэжым у Беларусі.
У выніку масачны рэжым не выконваецца нават на масавым мерапрыемстве. Гэтак было і летась, калі Беларусь была адзінай краінай у Эўропе, якая праводзіла спартовыя спаборніцтва, гэтак адбываецца і сёлета, амаль праз два гады пасьля пачатку пандэміі.