Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2097. У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19


За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2097 новых хворых на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.

За ўвесь час, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі

  • захварэлі на COVID-19 580 089 чалавек,
  • ачунялі 522 415,
  • памерлі 4466.

Папярэдні афіцыйны рэкорд колькасьці новых хворых быў 20 кастрычніка — 2076 чалавек.

Zerkalo.io раней паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG