Адпаведнае рашэньне латвійскі ўрад прыняў на пасяджэньні 19 кастрычніка, паведамляе партал Delfi.
Міністарка ўнутраных спраў Латвіі Марыя Голубева адзначыла, што падчас дзеяньня надзвычайнага становішча «плянуецца працягнуць рэалізацыю ўжо прынятых мер па ахове мяжы», перадае БелаПАН.
18 кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі прадухілілі спробы незаконнага перасячэньня латвійска-беларускай мяжы 15 замежнікамі. Нікога не затрымалі.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, з 10 жніўня, калі ў раёнах, якія мяжуюць зь Беларусьсю, было ўведзена надзвычайнае становішча, у Латвію не ўпусьцілі 1785 нелегальных мігрантаў. За гэты ж час 50 чалавек прапусьцілі з гуманітарных меркаваньняў. Усяго з пачатку году ў краіне затрымалі 402 замежнікаў, якія незаконна перасеклі мяжу.
Праз павелічэньне патоку мігрантаў зь беларускага боку Літва ўвяла рэжым экстрэмальнай сытуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча — надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць зь Беларусьсю.
Кіраўніцтва краінаў Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады.