Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны ў Рызе падчас хакейнага чэмпіянату сьвету, выставілі на аўкцыён


Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс на фоне беларускага нацыянальнага сьцяга. Рыга, 24 траўня 2021
Мэр Рыгі Мартыньш Стакіс на фоне беларускага нацыянальнага сьцяга. Рыга, 24 траўня 2021

Падчас травеньскага чэмпіянату сьвету ў хакеі мэрыя Рыгі памяняла дзяржаўны сьцяг Беларусі на нацыянальны. Цяпер тое палотнішча выставілі на дабрачынны аўкцыён.

Як вынікае з сайту аўкцыёну, ужо зробленыя дзьве стаўкі на гістарычны артэфакт, кошт лоту на гэты момант — 3000 даляраў. Таргі працягнуцца яшчэ 9 дзён.

Мэр Рыгі Марціньш Стакіс раней расказаў, што паслужыла падставай для замены чырвона-зялёнага сьцяга на бел-чырвона-белы падчас хакейнага форуму ў Рызе.

«Па-першае, мы хацелі выказаць салідарнасьць з народам Беларусі і беларускай апазыцыяй. Па-другое, немагчыма зьмірыцца з тым, што адбываецца ў Беларусі, як можна сагнаць самалёт Эўразьвязу, катаваць і забіваць людзей. Усё гэта робіць рэжым, які вядзе сябе па-бандыцку. Мы ня можа з гэтым пагадзіцца. Таму зрабілі такі ўчынак», — патлумачыў мэр Рыгі.

24 траўня ў цэнтры латвійскай сталіцы мэр Рыгі Мартыньш Стакіс разам зь міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам замянілі дзяржаўны сьцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з Пагоняй на месцы, дзе віселі на мачтах сьцягі краінаў – удзельніц чэмпіянату сьвету ў хакеі. Яны адзначылі, што «сьцяг, які сымбалізуе рэжым, што займаецца дзяржаўным тэрарызмам, недарэчны ў гарадзкім асяродзьдзі Рыгі».

Пасьля гэтага зь Беларусі выслалі амбасадара Латвіі і ўвесь дыпляматычны і адміністрацыйна-тэхнічны склад амбасады. Латвія адказала сымэтрычна, выслаўшы з краіны амбасадара Беларусі і ўсіх дыпляматаў.

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед пачаў крымінальную справу за распальваньне нацыянальнай варожасьці ў дачыненьні да мэра Рыгі Мартыньша Стакіса і міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарcа Рынкевічcа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG