Лінкі ўнівэрсальнага доступу

COVID-19: прэм’ер Галоўчанка прызнаў, што грошай на далейшыя выплаты надбавак мэдыкам ужо няма


Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

Урад зьвернецца да Аляксандра Лукашэнкі ў справе выдзяленьня дадатковых сродкаў на барацьбу з COVID-19. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка, якога цытуе БелТА.

Прычына — уздым захворваньня. Па словах Галоўчанкі, патрэбна яшчэ амаль 250 млн рублёў (каля 100 млн даляраў), у тым ліку 140 млн — на набыцьцё лекаў і вакцын.

Галоўчанка таксама заявіў, што ў чацьвёртым квартале на выплату «ковідных» надбавак мэдыкам патрэбна яшчэ 250 млн рублёў, якія шукаюць у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах.

«Тое, што мы закладвалі на год, фактычна было зьедзена за тры кварталы», — сказаў прэм’ер-міністар.

Галоўчанка паведаміў, што сёлета на надбаўкі мэдыкам накіравалі 825 млн рублёў (з пачатку пандэміі — «практычна 1,3 млрд»). А яшчэ сродкі выдаткоўваліся на куплю вакцын, мэдычных прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай засьцярогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG