Лідэр этна-гурту «Тройца» Іван Кірчук трапіў у лякарню з інфарктам. Пра гэта паведаміла Эўрарадыё.
Музыку 63 гады. Фальклярыст, лідэр этна-гурту «Тройца», які ўдзельнічаў у 100 міжнародных фэстывалях ад Малайзіі да Чылі, выдаў 7 кружэлак (3 увайшлі ў каталёг галяндзкай студыі PAN Records, якая 25 гадоў зьбірала фальклёр усяго сьвету).