Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктарат унівэрсытэту ў Гомлі будзе назіраць за студэнтамі і выкладчыкамі


Марш пратэсту ў Гомлі ў верасьні 2020 году
Марш пратэсту ў Гомлі ў верасьні 2020 году

Кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту хоча ўсталяваць у лекцыйных аўдыторыях і кампутарных клясах 39 відэакамэраў. На сыстэму відэаназіраньня рэктарат гатовы выдаткаваць 36 460 рублёў ($14900).

Як паведамляе flagstok.info, набыць абсталяваньне плянуецца да канца гэтага года.

Паводле выданьня, БелДУТ лідзіруе сярод ВНУ Гомля па колькасьці выкладчыкаў, звольненых паводле палітычных матываў. У верасьні 2020 году звальненьне выкладчыка Яўгена Малікава выклікала незадаволенасьць і пратэсты студэнтаў. Верагодна, гэтыя падзеі паўплывалі і на меры па кантролі студэнтаў і выкладчыкаў. БелДУТ першым з гомельскіх ВНУ ўсталяваў сыстэму турнікетаў на ўваходах ва ўстанову і замовіў паўнавартасную сыстэму ўнутранага відэакантролю.

Рэктар БелДУТ Юры Кулажанка быў даверанай асобай Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG