5 сакавіка яе затрымаў АМАП ва ўласнай кватэры. Усе дні сыну не давалі інфармацыі, дзе ягоная маці, што зь ёй. Сёньня судзьдзя Сяргей Садоўскі пакараў кандыдатку хімічных навук, былую выкладчыцу БелДУТ штрафам у20 базавых велічынь за «несанкцыянаваны пікет», які прайшоў у лесе 28 лютага.
На пытаньне пэнсіянэркі, часу да суду яна сядзела пяць дзён у ІЧУ (гэта незаконна), судзьдзя адказаў, што гэта была такая «мера папярэджаньня».
«Ранкам 6 сакавіка ў кватэру пазванілі. Дзьверы адчыніў тата, і ў хату ўварваліся пяць чалавек. Закрычалі: «Усім ляжаць, працуе АМАП!» Маму, тату і мяне зьбілі з ног, паклалі тварам у падлогу. Нічога не тлумачылі абсалютна, сказалі толькі: «Мы яе забіраем». Маму ўдарылі ў твар – мне здалося, яна адразу страціла прытомнасьць. Яна была яшчэ ў начной бялізьне, ёй нават не давалі адзецца – маўляў, толькі пры нас, а то нож схавае пад вопратку. Калі выводзілі, яна плакала», – расказваў Сяргей, сын затрыманай.