Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) разьлічвае на далучэньне Беларусі да міжнароднай праграмы роўнага доступу да лекавых прэпаратаў COVAX. Пра гэта дырэктар эўрапейскага бюро Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя САЗ Ганс Клюге заявіў журналістам пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у чацьвер, 14 кастрычніка.
«Я згадаў на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. Мне б вельмі хацелася, каб Беларусь далучылася да ініцыятывы», — прыводзіць словы Клюге БелТА.
Прадстаўнік САЗ асабліва падкрэсьліў, што важна, каб жыхарам былі даступныя розныя вакцыны ад COVID-19. На думку Клюге, такі крок «забясьпечыць дадатковы давер з боку насельніцтва».