На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі зьявілася інтэрактыўная мапа пунктаў вакцынацыі. На мапе можна даведацца адрас, тэлефон і графік працы пунктаў.
Па падліках Міністэрства аховы здароўя, напярэдадні ад каранавірусу памерлі 17 чалавек, а заразіліся больш за 2000. Аднак афіцыйныя лічбы шматкроць крытыкавалі незалежныя мэдыкі, адзначаючы, што рэальныя лічбы сьмяротных ахвяр COVID-19 могуць быць нават у 7 разоў большымі за паказьнікі Мінздароўя.