Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову аб ліквідацыі руху «За свабоду»


Улёткі руху «За свабоду», ілюстрацыйнае фота
Улёткі руху «За свабоду», ілюстрацыйнае фота

Вярхоўны суд пачаў грамадзянскую вытворчасьць на пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі руху «За свабоду». Падставай стала другое папярэджаньне, вынесенае арганізацыі цягам году.

Папярэдняе пасяджэньне ў справе ў Вярхоўным судзе прайшло 18 кастрычніка, паведаміў Свабодзе старшыня руху Юрась Губарэвіч:

«Але мы падалі скаргу на адмову ў рэгістрацыі зменаў у наш статут і зацягнулі разгляд справы на месяц. Будзе асобны суд па нашай скарзе. Аснова для абодвух судоў ідэнтычная. Таму адразу, калі нам адмовяць, працягнецца працэс аб ліквідацыі і пройдзе вельмі хутка.

Але падставы з боку Міністэрства юстыцыі абсалютна абсурдныя. Нібыта мы падалі несапраўны пратакол Рады, бо частка ўдзельнікаў паседжаньня адсутнічала ў Беларусі. Але мы праводзілі сход онлайн, згодна з рэкамэндацыямі таго ж міністэрства»​.

Міністэрства юстыцыі мае сумненьні ў сапраўднасьці пратаколу, якім прынята рашэньне аб зьмене юрыдычнага адрасу руху.

Паводле Губарэвіча, ведамства атрымала інфармацыю пра тое, што на момант пасяджэньня некалькі чальцоў рады аб’яднаньня знаходзіліся за мяжой. Хоць яшчэ нядаўна само заклікала пазьбягаць масавых збораў на фоне пандэміі.

«Пры гэтым міністэрства, выглядае, забылася пра свой жа цыркуляр ад сакавіка 2020 году з рэкамэндацыяй праводзіць пасяджэньні кіроўных органаў арганізацый онлайн. Менавіта так мы і зрабілі», — падкрэсьліў Юрась Губарэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG