Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Амеліна памерла ад каранавірусу пасьля Акрэсьціна


Мінчанка Алена Амеліна, якая адбывала адміністрацыйны арышт на Акрэсьціна, захварэла на каранавірус і памерла.

Як паведамляе «Наша Ніва», пасьля вызваленьня Алена Амеліна трапіла на штучную вэнтыляцыю лёгкіх і памерла.

Зь ёю ў камэры была супрацоўніца «Нашай Нівы» Кацярына Карпіцкая.

«Сукамэрніца Алена, самая энэргічная і бойкая з нас, памерла ад кароны, — кажа Карпіцкая. — На Акрэсьціна мы ўсё на яе хварэлі. Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта зьесьці. Лячылася ўсё гэта парацэтамолам і, калі зусім чалавеку блага, антыбіётыкам. Зь ЦІП Алена адправілася на ШВЛ і так і ня выкараскалася. Жанчыне было ўсяго 53 гады».

  • У канцы верасьня тэлеканалу «Белсат» стала вядома пра сьмерць ад каранавірусу пратэстоўца, імя і прозьвішча якога дзеля бясьпекі ягоных блізкіх вырашылі не называць. Мужчыну затрымалі на пачатку верасьня за нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. На Акрэсьціна ён захварэў на каранавірус.
  • 12 лістапада 2020 году ў Асіповічах затрымалі і асудзілі на 10 сутак 57-гадовага Сяргея Шчацінку. Паводле інфармацыі сваякоў, у ізалятары ён заразіўся каранавірусам і памёр празь месяц, 11 сьнежня 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG