Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Нямеччыны паведаміла аб наплыве ўцекачоў з боку Беларусі


Уцекачы з Афрыкі на польска-беларускай мяжы
Уцекачы з Афрыкі на польска-беларускай мяжы

У Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі прыбывае ўсё больш нелегальных уцекачоў з Іракы, Сырыі і іншых дзяржаваў.

Фэдэральная паліцыя Нямеччыны паведаміла пра далейшы рост колькасьці нелегальных уцекачоў з Іраку, Сырыі і іншых дзяржаваў, якія прыбылі ў Нямеччыну праз тэрыторыю Беларусі. Адпаведнае паведамленьне выпусьціла ў панядзелак, 11 кастрычніка, кіраваўніцтва Фэдэральнай паліцыі ў Бэрліне.

Толькі ў фэдэральнай зямлі Брандэнбург у канцы мінулага тыдня было зафіксавана 392 уцекачы, якія нелегальна перасеклі польска-нямецкую мяжу. Гэта новы максымум — тыдзень таму колькасьць мігрантаў склала 251, паведмляе Deutsche Welle.

Усяго з пачатку году і паводле стану на 10 кастрычніка ўлады налічылі 2603 прыбылых у Нямеччыну нелегальных мігрантаў, 810 зь якіх перасеклі мяжу на тыдні ад 4 да 10 кастрычніка. Як правіла, гаворка ідзе пра ўцекачоў з Іраку, Сырыі, Ірану і Емэну, якія прыбываюць у Эўропу з тэрыторыі Беларусі.

Помста Лукашэнкі за санкцыі Захаду

На наплыў нелегальных мігрантаў наракаюць і ўлады іншых краін. У прыватнасьці, 30 верасьня ў сувязі з працягам крызісу вакол нелегальнай іміграцыі ў Польшчу зь Беларусі парлямэнт у Варшаве падоўжыў дзеяньне рэжыму надзвычайнага становішча ў памежным рэгіёне яшчэ на два месяцы, да канца лістапада. Кіраўнік Нацыянальнага бюро бясьпекі Павал Солах паведаміў, што толькі з пачатку верасьня амаль 7 тысяч мігрантаў спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы з боку Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў канцы траўня абвясьціў, што Беларусь больш ня будзе перашкаджаць праезду мігрантаў у ЭЗ. Так афіцыйны Менск адрэагаваў на ўзмацненьне жорсткасьці заходніх санкцый супраць Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG