Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі прапанаваў падатак з уладальнікаў усіх кватэр у памеры 0,2% ад іх кошту


Дом у Менску, ілюстрацыйная выява
Дом у Менску, ілюстрацыйная выява

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала праект зьмяненьняў у падатковы кодэкс. Некаторыя прапановы тычацца падатку на нерухомасьць.

Паводле праекту, падатак на нерухомасьць абавяжуць плаціць нават за адзіную кватэру ва ўласнасьці з 1 студзеня 2022 году, піша telegraf. by.

Гэта прадугледжана пунктам 114 праекту закону. Выключэньні прапануюць толькі для пэнсіянэраў, інвалідаў I і II групы, непаўналетніх, недзеяздольных, вайскоўцаў, удзельнікаў Другой сусьветнай вайны.

Пакуль што ўласьнікі жылых памяшканьняў плацяць падатак на нерухомасьць, толькі калі валодаюць двума і больш аб’ектамі.

Onliner паспрабаваў узяць камэнтар у Міністэрстве фінансаў, аднак там ад яго ўстрымаліся. І адзначылі, што законапраект яшчэ на стадыі разгляду, а ў неўзабаве ў Міністэрстве выступяць з тлумачэньнямі.

Акрамя гэтага, праект прадугледжвае зьмены для льготнікаў з двума або больш аб’ектамі падаткаабкладаньня. Так, ільгота можа ў будучыні распаўсюджвацца толькі на адзін зь іх.

Цяпер падатак на нерухомасьць для фізычных асобаў складае 0,2% ад кошту аб’екта нерухомасьці і распаўсюджваецца на другое і наступныя памяшканьні ў шматкватэрных і (або) блякаваных жылых дамах. Выплаціць падатак абавязкова не пазьней за 15 лістапада бягучага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG