У Осла Нарвэскі нобэлеўскі інстытут абвясьціў ляўрэатаў прэміі міру 2021 году. Імі сталі Марыя Рэса, філіпіна-амэрыканская журналістка, і галоўны рэдактар маскоўскай «Новай газеты» Дзьмітрый Муратаў. Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская была сярод фаварытаў прэміі.
У чацьвер 7 кастрычніка патруль беларускіх службаў некалькі разоў стрэліў у бок салдат Польскага войска, паведамілі ў памежнай ахове Польшчы.
8 кастрычніка часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандар Часноўскі быў выкліканы ў МЗС Польшчы «у сувязі з сытуацыяй на польска-беларускай мяжы і агрэсіўнымі дзеяньнямі Рэспублікі Беларусь супраць Польшчы».
8 кастрычніка Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю «Гавары праўду», створаную для падтрымкі Уладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.
Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» надалей абмяжоўвае палёты ў Эўропу.
Міністэрства аховы здароўя абнавіла нормы і правілы, якія датычаць прафіляктыкі грыпу і COVID-19.