Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм загінулай беларускі атрымаў прыз Вудстацкага кінафэстывалю


Актывісткі руху «Маці-328» каля Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, 31 сакавіка 2020
Актывісткі руху «Маці-328» каля Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, 31 сакавіка 2020

Фільм загінулай беларускай дакумэнталісткі Нікі Ніканавай «Пакаленьне 328» стаў найлепшай студэнцкай кароткамэтражнай працай на Вудстацкім кінафэстывалі.

Пра гэта паведаміў муж дакумэнталісткі Пятро Маркелаў у Facebook.

Ніка Ніканава вучылася ў ЗША на рэжысэра, фільм «Пакаленьне 328» аб руху «Маці 328» яна здымала ў Беларусі.

Ніка Ніканава загінула 25 ліпеня 2019 году на рацэ на Алясцы. Ніка і Пятро, якія былі ў вясельным падарожжы, пераходзілі раку ўброд. Узровень вады ў рацэ падняўся ад дажджоў і дзяўчыну панесла вадой. Муж змог дастаць яе з вады крыху ніжэй па цячэньні, але ўжо нежывой.

  • «Маці 328» — рух, які дабіваецца зьмякчэньня заканадаўства супраць наркотыкаў у Беларусі. Рух заснавалі маці і сваякі асуджаных паводле 328-га «наркатычнага» артыкулу Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG