Праваабаронцы «Вясны» падлічылі, хто зь менскіх судзьдзяў вынес найбольш прысудаў пратэстоўцам у крымінальных справах.
1. Дзьмітры Карсюк, суд Цэнтральнага раёну, — 20 выракаў
Асудзіў паводле палітычных артыкулаў КК мінімум 20 чалавек.
Зь іх 5 адправіў у калёнію, 7 — на «хімію», 8 — на «хатнюю хімію».
11 — за арганізацыю ці ўдзел у беспарадках (арт. 342),
2 — за масавыя беспарадкі з гвалтам ці супрацівам (арт. 293).
2–3. Марына Фёдарава, суд Фрунзэнскага раёну, — 16 выракаў
Зь іх 12 — фігурантам «справы студэнтаў».
Юлія Блізьнюк, суд Фрунзэнскага раёну, — 16 выракаў
Зь іх прынамсі 9 — на зьняволеньне ў калёніі.
4. Дзьмітры Астапенка, суд Заводзкага раёну, — 14 выракаў
Зь іх 11 — прысуды ўдзельнікам закрытага чату: ад 5 да 9 гадоў калёніі
5. Вікторыя Шабуня, суд Цэнтральнага раёну, — 12 выракаў
Зь іх 9 — на розныя тэрміны ў калёніі.
6. Максім Трусевіч, суд Першамайскага раёну, — 11 выракаў
Зь іх прынамсі тры — зьняволеньне ў калёніі.
7. Сяргей Епіхаў, Менскі абласны суд, — 7 выракаў
Зь іх усе — зьняволеньне ў калёніі.
Хто з згаданых судзьдзяў у санкцыйным сьпісе і «адміністрацыйным топе»
Эўразьвяз увёў пэрсанальныя санкцыі супраць судзьдзяў:
- Юліі Блізьнюк,
- Максіма Трусевіча,
- Вікторыі Шабуні,
- Марыі Ярохінай.
У ліпені праваабаронцы склалі «адміністрацыйны топ-10» судзьдзяў — тых, якія далі найбольш штрафаў і «сутак». Чатыры судзьдзі з таго сьпісу трапілі ў сёньняшні «крымінальны топ»:
- Дзьмітры Карсюк,
- Максім Трусевіч,
- Марына Фёдарава,
- Вікторыя Шабуня.
У Беларусі найбольш палітычных выракаў вынесьлі берасьцейскія судзьдзі
Больш за ўсё палітычных прысудаў у Беларусі вынесьлі берасьцейскія судзьдзі. У «пінскай справе» і справе аб «масавых беспарадках» яны за раз дзясяткамі адпраўлялі людзей у калёніі.
У «карагоднай справе» ўжо асудзілі 81 чалавека на 8 працэсах, у пінскай справе — 14 чалавек.
Самыя масавыя «судовыя канвэеры» ладзілі берасьцейскія судзьдзі
- Вера Філонік,
- Іна Клышпач,
- Святаслаў Каліна
- і іншыя.
Амаль тысяча крымінальных прысудаў пратэстоўцам
Усяго за год паводле «палітычных» крымінальных артыкулаў асудзілі сама меней 976 чалавек. Зь іх пазбавілі волі 449 чалавек, паведаміла «Вясна».