Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвалі прыблізную дату публікацыі новага праекта канстытуцыі


Канстытуцыя Беларусі
Канстытуцыя Беларусі

Выніковы праект новай канстытуцыі Беларусі можа быць прадстаўлены для публічнага абмеркаваньня не пазьней за 7 лістапада. Пра гэта паведаміў у эфіры АНТ сябра Канстытуцыйнай камісіі Юры Васкрасенскі.

«Думаю, тэкст [праекта канстытуцыі], які будзе прадастаўлены, напэўна, не пазьней за 7 лістапада для ўжо публічнага абмеркаваньня для грамадзян Беларусі, будзе ўжо ідэальна адшліфаваны», — сказаў Васкрасенскі.

Як расказаў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1» старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, у новай канстытуцыі будзе абмежаваньне колькасьці прэзыдэнцкіх тэрмінаў — два тэрміны па пяць гадоў.

Пакуль ня вызначаны спосаб фарміраваньня Ўсебеларускага народнага сходу, а таксама яго паўнамоцтвы. У новай Канстытуцыі хочуць адмяніць забарону галасаваць для людзей, якія знаходзяцца пад вартай да суда, замацаваць абмежаваньне на фінансаваньне выбарчай кампаніі з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG