Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прафэсіяналізм — гэта затрымаць, а не забіць». Экспэрт па бясьпецы — пра рэзананснае відэа


Кватэра, дзе адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікам КДБ і менскім праграмістам Андрэем Зельцарам
Кватэра, дзе адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікам КДБ і менскім праграмістам Андрэем Зельцарам

28 верасьня ў Менску загінулі ў перастрэлцы праграміст Андрэй Зельцар і баец «Альфы» КДБ Дзьмітрый «Нірвана». На просьбу Свабоды відэа, якое паказалі гледачам дзяржаўныя каналы, пракамэнтаваў украінскі спэцыяліст з 40-гадовым досьведам у сфэры дзяржаўнай і карпаратыўнай бясьпекі.

Спэцыяліст назваў некалькі рысаў прафэсіяналізму, якія ён ня ўбачыў на відэа.

«Прафэсіяналізм — гэта праца бяз страт. Найперш — са свайго боку. Калі баец „Альфы“ ведае, што той, каго мусіць затрымаць, мае зброю, то захоп мусіць праводзіцца са сродкамі абароны. Найменш — са спэцыяльнымі шчытамі. Прафэсіяналізм — гэта затрымаць, а не забіваць. Страляць на паражэньне — гэта не прафэсійна. Захоп — гэта не вайна», — пракамэнтаваў экспэрт (ягоныя дадзеныя ёсьць у рэдакцыі, — РС).

Ён упэўнены: забягаць у пакой нельга. «Ты мусіш упэўніцца, што не нарвесься на кулю, ці не атрымаеш па галаве цяжкім прадметам. Відавочна, што не была праведзеная папярэдняя выведка. Значыць — заходзілі «нахрапам на авось», пад лёзунгам «Хто нас кране, мы галоўныя ў краіне», — мяркуе спэцыяліст.

Ён кажа, што байцы «Альфа» трэніруюцца, іх асноўная праца — вывучаць абстаноўку і праводзіць затрыманьне ці захоп. «Я ня ведаю ўзровень падрыхтоўкі байца „Альфы“, які быў забіты. Магчыма, ён навічок ці ня надта разумны храбрэц. Але камандзір у яго — не прафэсіянал», — упэўнены экспэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG