Тацяна Хоміч, сястра Марыі, атрымала ўзнагароду ад яе імя.
6 верасьня ў Менску агучылі прысуд Марыі Калесьнікавай — былую ўдзельніцу выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і прэзыдыюму Каардынацыйнай рады асудзілі на 11 гадоў калёніі.
- Прэмія імя Вацлава Гаўла прысуджаецца Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы сумесна зь Бібліятэкай Вацлава Гаўла і Charta 77 Foundation, пачынаючы з 2013 году. Прэмія прысьвечаная памяці Вацлава Гаўла — апошняга прэзыдэнта Чэхаславаччыны і першага прэзыдэнта Чэхіі.
- Прэмія Вацлава Гаўла зьяўляецца правапераемніцай прэміі Парляменцкай асамблеі Рады Эўропы ў правах чалавека, якая прысуджалася кожныя 2 гады, пачынаючы з 2007 году. Ляўрэатам прэміі можа стаць асоба або няўрадавая арганізацыя, якія працуюць у кірунку абароны правоў чалавека. Грашовая частка прэміі складае 60 тысяч эўраў.
- Першым ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Раней Марыя Калесьнікава была ўзнагароджаная шэрагам іншых эўрапейскіх прэміяў.