У Менску агучылі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку: 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку.
Зьняволены рок-музыка Ігар Банцэр атрымаў яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятару. Агулам ён правядзе там 40 дзён запар безь перадач і наведваньняў адваката.
2 гады «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта, грамадзкія працы за сарваны сьцяг.
Рэдактарку экалягічнага парталу Яніну Мельнікаву выпусьцілі на волю.
Знакаміты францускі актор Жан-Поль Бэльмандо памёр на 89-м годзе жыцьця.