Спартовец атрымаў перамогу ў двубоі з брытанцам Энтані Джошуа.
Бой доўжыўся 12 раўндаў. Па выніках судзьдзі аднагалосна аддалі перамогу ўкраінцу.
Пасьля перамогі спартовец паведаміў, што бой прайшоў менавіта так, як меркавалася. «Адзінае, што я хацеў зрабіць, — гэта праславіць Госпада. Гэтая перамога ад яго», — сказаў Усік.
Аляксандру Усіку 34 гады. Прафэсійным боксам ён займаецца восем гадоў. На рахунку ўкраінца 19 перамогаў — 13 зь якіх накаўтам — у 19 баях.
Энтані Джошуа 31 год. Ён выйграў 24 двубояў, 22 зь іх — накаўтам, і ўчора пацярпеў другую паразу ў кар’еры.