Гамельчука затрымалі за распальваньне сацыяльнай варожасьці
У Гомлі затрымалі 51-гадовага мужчыну, які працаваў вартаўніком. Яго падазраюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці.
Паводле МУС, ён у тэлеграм-каналах з восені 2019 году публікаваў абразы на адрас сілавікоў, судзьдзяў, сябраў выбарчых камісій, заклікаў публікаваць іхныя дадзеныя, паведаміла «Вясна».
Жыхара Баранавічаў зьняволілі на 2 гады за камэнтары ў «Аднаклясьніках»
За камэнтары пад фота прадстаўніка ўлады і супрацоўніка органаў 41-гадовага Ігара Пятрана асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.
Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і гвалце ці пагрозе гвалтам супрацоўніку органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).
Вырак агучыла судзьдзя Юліяна Шчэрба, паведаміла «Вясна-Брэст».
У Бабруйску раніца пачалася зь ператрусаў у актывістаў
«Вясна» і «Бобруйск Online» паведамілі пра ператрусы ў
- Валянціна Варычава,
- Ксеніі Емяльяненкі,
- Юліі Загрышавай,
- Дзьмітрыя Косьціна,
- Яўгеніі Міронавай,
- Андрэя Сініцы.