З раніцы 24 верасьня сілавікі праводзяць ператрусы ў Юліі Загрышавай, Дзьмітрыя Косьціна, Яўгеніі Міронавай, Ксеніі Емяльяненкі і іншых актывістаў (усяго каля 10 чалавек), паведаміў тэлеграм-канал «Бобруйск Online».
Дзьмітрыя Косьціна і Яўгенію Міронаву пасьля ператрусу завезьлі ў УУС Бабруйскага гарвыканкаму. Падчас ператрусу забралі ўсю кампутарную тэхніку. Пазьней стала вядома, што затрымалі таксама Андрэя Сініцу і Алену Стрыгунову.
Затрыманая Яўгенія Міронава — маці траіх дзяцей, Юлія Загрышава мае дваіх дзяцей.
Таксама ператрус праходзіць у жыхара Бабруйску Валянціна Варычава, паведаміла «Вясна».
Паводле інфармацыі каналу, у сьпісах бабруйскіх сілавікоў агулам больш за 300 чалавек, у асноўным тыя, хто прайшоў па былой 23.34 КаАП ці трапіў у базу «Бесы». Некаторых затрыманых адпраўляюць на паліграф, бяруць на экспэртызу сьліну.