У топ-100 самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў краіны, які склала сёлета онлайн-выданьне «Ежедневник», Віктар Кіслы зьмясціў лідэра апошніх двух рэйтынгаў Аляксандра Машэнскага, уладальніка берасьцейскіх прадпрыемстваў «Санта Брэмар» і «Савушкин».
Акрамя іх, у першую дзясятку таксама ўваходзяць (плюс параўнаньне рэйтынгу з часам апошняга дасьледаваньня):
- Аляксей Алексін, дырэктар «Энерго-Ойл», 4-е месца ў 2019-м;
- Аркадзь Добкін, прэзыдэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems, 2-е месца ў 2019-м;
- Аляксандр Луцэнка, старшыня рады дырэктараў Sodrugestvo Group S.A, 5-е месца ў 2019-м;
- Мікалай Варабей, дырэктар кампаніі «Интерсервис», старшыня назіральнай рады ЗАТ «Абсалютбанк», 16-е месца ў 2019-м;
- Аляксандар Машэнскі, генэральны дырэктар СП «Санта Импэкс», 1-е месца ў 2019-м;
- Віктар Пракапеня, уладальнік VP Capital, дырэктор Capital Com (UK) Ltd, 9-е месца ў 2019-м;
- Уладзімер Васілька, старшыня рады дырэктараў Eurotorg Holding Plc, 14-е месца ў 2019-м;
- Сяргей Літвін, старшыня рады дырэктараў Eurotorg Holding Plc, 15-е месца ў 2019-м;
- Аляксандр Цэнцер, старшыня назіральнай рады групы А-100, 11-е месца ў 2019-м.
100 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі — гэта праект інтэрнэт- парталу «Ежедневник», які выданьне рыхтуе і публікуе з 2007 году.
Праект, перш за ўсё, мае асьветніцкую мэту. З аднаго боку, спрыяе пазнавальнасьці пэрсонаў, падвышэньню ляяльнасьці насельніцтва да прыватнага бізнэсу, з другога — служыць крыніцай інфармацыі для патэнцыйных партнэраў і інвэстараў, якія зьбіраюцца рэалізоўваць праекты ў Беларусі.