Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два мігранты спрабавалі ўцячы з цэнтру рэгістрацыі іншаземцаў у Літве, пацярпеў памежнік

абноўлена

Калючы дрот на літоўска-беларускай мяжы
Калючы дрот на літоўска-беларускай мяжы

Паводле зьвестак літоўскай паліцыі, спроба ўцёкаў адбылася 19 верасьня.

У цэнтры рэгістрацыі іншаземцаў у літоўскім Пабрадэ ў нядзелю 19 верасьня, два мігранты спрабавалі ўцячы ўглыб краіны. Падчас інцыдэнту атрымаў траўмы памежнік, піша агенцтва BNS.

Іншаземцы, грамадзяне Кот д’Івуара, зрабілі спробу ўцёкаў каля 17:30, аднак іх затрымалі.

Афіцэр Дзяржаўнай памежнай службы 1978 году нараджэньня паранены, яго шпіталізавалі. Але, як высьветлілася, раненьне памежнік атрымаў не ад дзеяньняў мігрантаў, а ад таго, што пасьлізнуўся на траве. У яго праблемы з плячом.

Пазьней прадстаўнік памежнай службы Гедрыюс Мішуціс паведаміў, што пацярпелага афіцэра адпусьцілі зь лякарні для лячэньня дома.

Таксама стала вядома, што пад чарговы цэнтар для мігрантаў прыстасуюць колішнюю папраўчую калёніі ў Кібартаі. Туды зьмесьцяць 700 чалавек мужчынскага полу. Яны будуць жыць у пакоях на 4-10 чалавек. Іх будуць перасяляць з часовага лягеру ў Руднінкаі, працэс плянуецца скончыць да 1 кастрычніка.

У 2021 годзе Літва перажывае найвялікшы міграцыйны крызіс — з краін Азіі і Афрыкі транзытам празь Беларусь, якая не перашкаджае патоку, у краіну незаконна прыбылі звыш 4 тысяч чалавек.

Урад Літвы абвінавачвае Лукашэнку і ягоных падначаленых у наўмыснай арганізацыі міграцыі і дастаўцы мігрантаў на мяжу. Такі самы погляд на сытуацыю маюць суседнія Латвія з Польшчай. Усе тры краіны супольна назвалі дзеяньні Лукашэнкі «гібрыднай агрэсіяй» і ўвялі рэжым надзвычайнага стану ў памежных зь Беларусьсю рэгіёнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG