Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, хто ў атачэньні Пуціна захварэў на COVID-19


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

У атачэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна захварэлі на COVID-19 супрацоўнікі службаў бясьпекі і пратаколу, а таксама прэсавай службы.

Пра гэта расейскі кіраўнік паведаміў на сустрэчы празь відэасувязь з губэрнатарам Санкт-Пецярбургу Аляксандрам Бягловым.

Па словах Пуціна, супрацоўнікі, якія захварэлі, своечасова не ревакцынаваліся. Кіраўнік РФ адзначыў, што ўсе супрацоўнікі крамлёўскіх службаў, якія заразіліся каранавірусам, пераносяць хваробу лёгка.

Праз карантын Пуцін ня змог прагаласаваць на выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай думы на выбарчым участку, таму ўзяў удзел у галасаваньні праз інтэрнэт. Раней прэсавы сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў заявіў, што кіраўнік Расеі загадзя зарэгістраваўся для онлайн-галасаваньня.

Пуцін сышоў на самаізаляцыю пасьля таго, як стала вядома пра выпадкі захворваньня на каранавірусную інфэкцыю ў ягоным атачэньні. Па словах расейскага прэзыдэнта, гэта «не адзін, ня два», а «некалькі дзясяткаў» чалавек. Праз гэта Пуцін быў вымушаны адмяніць сваю паездку ў Душанбэ на саміт АДКБ. Па словах Пяскова, сам Пуцін здаровы і працягвае працаваць на адлегласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG