Рэкорд трымаўся ад 13 сьнежня 2020 году, калі афіцыйна было зафіксавана 1975 выпадкаў заражэньня COVID-19 за суткі.
А напярэдадні Міністэрства аховы здароўя ўпершыню зарэгістравала за дзень 13 сьмерцяў ад COVID-19, гэта сутачны рэкорд за ўвесь час вядзеньня афіцыйнай статыстыкі. Да таго максымальным паказьнікам была лічба 12, як і сёньня.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі:
- 512 460 пацыентаў трапілі ў статыстыку хворых на COVID-19
- 500 051 пацыент ачуняў
- 3978 пацыентаў памерлі.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ад 5 да 7 разоў.
14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.