Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўпершыню зарэгістравалі 13 сьмерцяў ад COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гэта сутачны рэкорд за ўвесь час вядзеньня афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя. 

Дагэтуль штодня фіксавалі па 12 сьмерцяў.

Колькасьць афіцыйна выяўленых за дзень хворых на COVID-19 — 1967 чалавек, гэта таксама блізкі да рэкорду паказьнік. Сутачны рэкорд захворваньня быў зафіксаваны сёлета 12 сьнежня — 1975 новых выпадкаў.

З пачатку пандэміі ў Беларусі

  • 510 481 пацыент трапіў у статыстыку хворых на COVID-19,
  • ачунялі 498 655 пацыентаў,
  • памерлі 3966 пацыентаў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе чарговай, ужо чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу:

«Чарговая хваля COVID-19 прыйшла ў Беларусь, і на парадку дня спэцыялістаў пытаньні забясьпечанасьці лекавымі прэпаратамі, сродкамі індывідуальнай абароны, кіслародам. Асобны момант — наяўнасьць свабодных месцаў у шпіталях, гатовасьць да перапрафіляваньня», — гаворыцца ў паведамленьні міністэрства па выніках нарады аб супрацьдзеяньні распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у мэдыцыне, паказьнікі маглі заніжацца ажно ў 7 разоў.

Журналісцкае расьсьледаваньне онлайн-выданьня «Медиазона» паказала, што за 2020 год у адным Менску ад каранавірусу памерла больш людзей, чым афіцыйна па ўсёй Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG